Дзяржаўная ўстанова культуры «Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей»

Вітаю цябе, наведвальнік!

Мы рады, што ты зайшоў на наш афіцыйны сайт.

Асноўная дзейнасць Івацэвіцкага гісторыка-краязнаўчага музея накіравана на вывучэнне гісторыі краю, яго асаблівасцяў і ўменне данесці гэтыя асаблівасці да кожнага наведвальніка і раскрыць іх непаўторнасць.

Таму на працягу года ў музеі праводзяцца:

  • выставы жывапісу, фотавыставы і выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з паказам майстар-класаў;
  • тэматычныя выставы, якія адлюстроўваюць гісторыю роднага края;
  • музейна-педагагічныя заняткі;
  • літаратурныя і музычныя творы;
  • лекцыі;
  • квэст-экскурсія па гістарычных мясцінах Івацэвічаў;
  • інтэрактыўная экскурсія ў філіял музея - мемарыяльны комплекс партызанскай славы "Хаваншчына»;
  • і інш.

Таксама вядуцца навукова-даследчыя работы, вывучаюцца матэрыялы з друкаваных крыніц, у архівах Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея і музеях Брэсцкай крэпасці. Сабраны матэрыял выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі і правядзення розных мерапрыемстваў: як у рамках дзейнасці музея, так і ў рамках «Вахт памяці», па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў у Івацэвіцкім раёне.

Актыўны ўдзел у розных раённых ваенна-гістарычных фестывалях-рэканструкцыях прымае, створаны на базе музея, клуб гістарычнай рэканструкцыі «Дзве вайны».

Наш музей пастаянна знаходзіцца на стадыі развіцця і пошуку новых форм работы, што мае на ўвазе цеснае супрацоўніцтва з майстрамі народнай творчасці і самадзейнымі мастакамі раёна.

Штогод Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей далучаецца да міжнароднай акцыі "Ноч музеяў", прапаноўваючы жыхарам цікавыя формы вольнага часу.

Запрашаем вас на экскурсіі!

Дзверы нашага музея заўсёды адкрыты для тых, хто шукае яркія ўражанні ад зносін з жывой гісторыяй Івацэвіцкага краю!