Міжмузейны праект «Два раёны — адна гісторыя»

Набліжаецца адно з самых містычных святаў Беларусі - Купалле, звязанае з летнім сонцастаяннем (20-21 чэрвеня ў 2024 годзе), прысвечанае сонцу і росквіту зямлі! З Купаллем звязана шмат дзіўных легенд і паданняў.

У гэта свята людзі збіралі лекавыя зёлкі, спявалі купальскія песні, танцавалі, варажылі, вадзілі карагоды. Адзін з самых чароўных абрадаў Купалля – пошук таямнічай папараць-кветкі, якая, па легендзе, расквітае менавіта ў купальскую ноч. Лічылася, што чалавек, якому пашчасціць знайсці кветку, атрымае дзівосную здольнасць разумець мову звяроў, птушак, раслін.

Адзначалі Купалле і на Івацэвіччыне. Этнограф Еўдакім Раманаў запісаў песні, якія напевалі хлопцы і дзяўчаты пасля захода сонца у весцы Сенькавічы Івацэвіцкага раёна.

283